А.Лукашэнка: Вынікі рэферэндуму ў Азербайджане сведчаць пра высокую ступень даверу грамадства да курсу, які праводзіцца ў краіне

27 сентября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева з нагоды пераканаўчай падтрымкі грамадзянамі Азербайджана прапанаваных канстытуцыйных змен.

"Вынікі рэферэндуму красамоўна сведчаць пра высокую ступень даверу азербайджанскага грамадства да палітычнага і эканамічнага курсу, які праводзіцца Вамі, накіраванага на захаванне стабільнасці, умацаванне дэмакратычных каштоўнасцяў, далейшае ўсебаковае развіццё дзяржавы і прагрэс", - гаворыцца ў віншаванні.