А.Лукашэнка правёў тэлефонную размову з У.Пуціным
16 августа 2020
Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Лідары абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі. Прэзідэнт Расіі выказаў сваё бачанне становішча, якое складваецца вакол нашай краіны. Кіраўнікі дзяржаў правялі дэталёвыя кансультацыі па ўсіх пытаннях. Прэзідэнты краін яшчэ раз пацвердзілі дамоўленасць, што ў выпадку абвастрэння сітуацыі ў частцы знешніх пагроз бакі будуць рэагаваць сумесна ў адпаведнасці з палажэннямі, прадугледжанымі АДКБ.













