А. Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Кубы

23 октября 2019
Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе перамовы з Прэзідэнтам Кубы Мігелем Дыяс-Канелем Бермудэсам. Лідары сустрэнуцца ў Палацы Незалежнасці. Адзначым, што гэта першы візіт для кіраўніка Вострава свабоды. І як чакаюць многія эксперты, дыялог дасць добры імпульс супрацоўніцтву. 

На сувязі са студыяй наш палітычны аглядальнік Аляксей Волкаў, які на месцы падзей сочыць за падрыхтоўкай да сустрэчы. 

Зусім хутка ў Палацы  Незалежнасці пройдуць афіцыйныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяс-Канеля. Дарэчы, для лідара Вострава свабоды гэта адзін з першых замежных візітаў, далей еўратур палітыка ахопіць яшчэ Расію і Азербайджан.

І пакуль ідзе  апошняя падрыхтоўка,  трохі пра адносіны Мінска і Гаваны. Абедзве дзяржавы - даўнія сябры ў ААН. Выступаюць супраць палітыкі падвойных стандартаў і палітызацыі эканомікі. Куба - частка сушы, акружаная амерыканскімі санкцыямі. Чатыры гады таму Вашынгтон аднавіў дыпадносіны, а літаральна  некалькі дзён таму падрыхтаваў новы пакет санкцый. 

Але Куба - райскі і сонечны востраў, дзе падчас дажджу дзеці не ходзяць у школу, а  дарослыя на працу. Аднак адзначу, што на перамовы гэта не паўпылвае. А гаварыць (а яшчэ лепш дамаўляцца) ёсць пра што. І  першае - узаемны гандаль. Тут лічбы не здзіўляюць  - крыху  больш  чым 15 мільёнаў долараў за  2018 год. Але для гэтага лідары і сустракаюцца, каб азначыць пазітыўныя крокі да росту, бо сёння  нават вялікая адлегласць не мяжа.

І як гаварыў Фідэль Кастра,  галоўнае  - верыць і мець выразны план. Цытаваць кубінскага камандантэ можна не адзін выпуск навін. Мы жа скажам грасіяс сябрам з Вострава свабоды за візіт і, вядома ж, будзем назіраць за ўсімі тонкасцямі і самымі цікавымі дэталямі сустрэчы. А іх у такіх выпадках  заўсёды шмат.