А. Лукашэнка: Правядзенне ў Беларусі Еўрапейскіх гульняў павінна яшчэ больш кансалідаваць нацыю

7 сентября 2017

Правядзенне ў Беларусі Еўрапейскіх гульняў павінна яшчэ больш кансалідаваць нацыю. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на пашыраным пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Права правесці гэтыя маштабныя спаборніцтвы наша краіна атрымала амаль год таму, прычым ініцыятыва зыходзіла ад міжнароднай спартыўнай грамадскасці, якая высока ацаніла заслугі Беларусі ў развіцці сусветнага спорту.

Паўплываў на такое рашэнне і высокі ўзровень арганізацыі міжнародных мерапрыемстваў, якія ўсё часцей давяраюць нашай краіне. У першую чаргу размова ідзе пра чэмпіянат свету па хакеі 2014 года, які быў прызнаны лепшым за ўсю гісторыю правядзення такіх турніраў.

На II Еўрапейскіх гульнях выступяць больш за 4 тысячы атлетаў з 50 краін. У Мінску пройдуць спаборніцтвы па 15 відах спорту. У 10 з іх будуць разыграныя алімпійскія ліцэнзіі ў Токіа. Акрамя бездакорна вырашаных арганізацыйных момантаў, Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад спартыўных чыноўнікаў і вынік - медалі нашых атлетаў на Еўрапейскіх гульнях. Таго расчаравання, якое сёння адчувае народ ад выступлення нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе і хакейнага мінскага "Дынама", быць не павінна.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: ад таго, як Беларусь правядзе Еўрапейскі гульні, якія спартыўныя вынікі дасягне і пакажа сябе Еўропе, так на дзесяцігоддзі складзецца меркаванне аб краіне і яе народзе.

Такім чынам, вялікі рэпартаж пра ход і рашэнні, прынятыя на пашыраным пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта, глядзіце сёння ў "Панараме".