Спрыяць эканамічнаму росту краіны будуць толькі сучасныя, эфектыўныя і рэальна дзейсныя механізмы. Іх распрацоўкай зоймуцца ўдзельнікі Усебеларускага народнага сходу.
Прэзідэнт пра ўнутрыпалітычную сітуацыю ў Беларусі
Арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі аднаго з найважнейшых палітычных форумаў абмеркавалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Мерапрыемства пачалося на гадзіну пазней, чым было запланавана. Прэзідэнцкі графік быў зменены з-за ўнутрыпалітычнай сітуацыі, якая не можа не ўплываць на падрыхтоўку да сходу і перашкаджае рухацца краіне далей. Каментуючы тое, што адбываецца на вуліцах, асабліва ў сталіцы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што размова ідзе ўжо не пра інфармацыйную вайну, а існуе рэальная тэрарыстычная пагроза. На гэта ўлада і праваахоўнікі будуць рэагаваць адпаведна.
Толькі беларускі народ будзе вырашаць свой лёс
Прэзідэнт на нарадзе яшчэ раз акцэнтаваў увагу на тым, што толькі беларускі народ будзе вырашаць, як нам жыць далей, і гэта асабліва актуальна пры знешнім націску на нашу краіну.
Усебеларускі народны сход вызначыць лёс краіны на найбліжэйшыя 5 гадоў
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што важна ўважліва падысці да саставу ўдзельнікаў будучга сходу. Павінны прысутнічаць прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства - і не толькі кіраўнікі, але і людзі ад зямлі, павінны гучаць розныя меркаванні. Усебеларускі народны сход - гэта дыялог, а не маналог. Традыцыйна на форуме праводзяць своеасаблівую работу над памылкамі і вызначаюць шлях краіны на найбліжэйшыя пяць гадоў. Такія лёсавызначальныя рашэнні заўсёды прымаюцца толькі параіўшыся з людзьмі.
У краіне ідзе падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу
Дыялог ідзе гэтымі днямі па ўсёй краіне на спецыяльных пляцоўках для мірнага абмену меркаваннямі. Усе прапановы будуць накіраваныя ў аргкамітэт Усебеларускага народнага сходу.













