А. Лукашэнка: "Прычын для росту цэн няма"

22 апреля 2018

На малой радзіме ў Прэзідэнта пыталі аб розным. Гучалі пытанні таксама з сферы палітыкі і эканомікі.

На тыдні адбыўся афіцыйны візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Малдову. Пытанне - наколькі на двухбаковым узаемадзеянні можа адбіцца прыхільнасць першых асоб у гэтай рэспубліцы розным палітычным вектарам. Як вядома, прэзідэнт Ігар Дадон - прыхільнік еўразійскай інтэграцыі, а ўрад Малдовы мае праеўрапейскія погляды.

Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў вынікі візіту і перспектывы развіцця адносін. У Беларусі і Малдовы шмат праектаў, пачынаючы ад вырошчвання насення кукурузы, заканчваючы вінаробствам. Гаварылі і аб тым, што сёння хвалюе людзей у нашай краіне. Гэта цэны. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падставы для іх росту няма. Кіраўнік дзяржавы адзначыў стабільнасць у валютнай сферы і пытаннях інфляцыі. Летась яе атрымалася захаваць на прымальным запрагназаваным узроўні.