Лукашэнка пры наведванні БНБК: Палітыка адна павінна быць - людзі

10 августа 2020
Палітыка адна павінна быць - людзі. Гэта Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў сёння падчас рабочай паездкі па Мінскай вобласці. 

У Пухавіцкім раёне Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестпраекта 

У Пухавіцкім раёне Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестпраекта па арганізацыі высокатэхналагічнай аграпрамысловай вытворчасці поўнага цыклу. Яго рэалізуе Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя. Будзе наладжана вытворчасць глыбокай перапрацоўкі збожжа па сучасных метадах з прыцэлам не толькі на мясцовы, але і экспартны рынак. Чакаецца, што сучасная агравытворчасць будзе вырабляць таварную прадукцыю на суму 650 мільёнаў долараў  за год і атрымліваць 300-350 мільёнаў долараў чыстага прыбытку за гэты ж перыяд. 

Асаблівая ўвага  закупцы і лагістыцы паставак сыравіны ад беларускіх вытворцаў

Штогод прадпрыемства зможа перапрацоўваць 700 тысяч тон айчыннага збожжа. Пры гэтым першыя пастаўкі чакаюць літаральна ў найбліжэйшыя дні. 

Асобна гаворка ішла  наконт сацыяльнай абароненасці  работнікаў

Іх колькасць пасля поўнага запуску інвестпраекта будзе больш за 2 тысячы чалавек. Сярэдняя зарплата для рабочых ужо зараз дасягае тысячу рублёў. Для прыцягнення спецыялістаў у пасёлку Дружны ўжо пабудавана некалькі жылых дамоў, усяго іх будзе 24. Пры гэтым работнікі  могуць разлічваць на набыццё арэнднага жылля па сабекошце пасля дзесяці гадоў працы на прадпрыемствах БНБК.
Як было даложана  Прэзідэнту, жыллё будавалася па кошце 632 долары за квадратны метр. Аляксандр Лукашэнка даручыў арыентавацца на гэтую цану і пры ўзвядзенні жылля ў Мінску.
У БНБК разлічваюць, што з увядзеннем у строй галоўных аб'ектаў інвестпраекта яны ініцыююць арганізацыю ў Мінскай вобласці аграхолдынга па аналогіі з тым, як гэта было зроблена ў Віцебскай вобласці. Будаўніцтва пачалося летась у сакавіку. Запуск біятэхналагічных заводаў  намечаны на канец першага паўгоддзя 2021 года. Усе падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.