А.Лукашэнка: Павысіць інвестыцыйную і транзітную прывабнасць дзяржавы

3 апреля 2015

Дзейнасць мытных органаў павінна быць накіраваная на павышэнне эфектыўнасці працы тавараправодных сетак. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.  Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з узорамі тэхнічных сродкаў мытнага кантролю, наведаў інфармацыйна-вылічальны цэнтр і спецыялізаваную лабараторыю. Таксама Прэзідэнт пабываў у навучальным корпусе Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў. Аказалася, у сістэме падрыхтоўкі будучых мытнікаў ёсць нямала праблемных пытанняў. 

Пасля азнаямлення з асаблівасцямі працы і тэхнічным абсталяваннем Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіруючым складам Дзяржаўнага мытнага камітэта і мытняў. Усе падрабязнасці сустрэчы   ў нашых наступных выпусках.