А. Лукашэнка ў Жыровічах ушанаваў памяць мітрапаліта Філарэта

25 июня 2021

Прэзідэнт сёння ў Жыровічах. Кіраўнік дзяржавы наведвае Свята-Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.

Гэта святое месца для ўсяго праваслаўнага свету і асаблівае для нашай краіны: тут знаходзіцца адна з самых ушанаваных хрысціянскіх святынь - адзіны ў свеце нерукатворны абраз Божай Маці і самая маленькая на планеце каменная ікона. Ёй на працягу пяці з паловай стагоддзяў маліліся людзі розных канфесій і сацыяльных статусаў. У храме адбылося невялікае набажэнства. Аляксандр Лукашэнка запаліў свечку ля абраза Жыровіцкай Божай Маці.

А. Лукашэнка запаліў свечку ля абраза Жыровіцкай Божай Маці і прыняў удзел у кароткім набажэнстве

Манастыр, які за пяць стагоддзяў перажываў некалькі этапаў спусташэння, сталі аднаўляць чвэрць стагоддзя таму ўжо ў незалежнай Беларусі. Пад патранатам Прэзідэнта была створаная спецыяльная праграма адраджэння жыровіцкага прыстанку. Былі адрэстаўраваныя, адрамантаваныя і ўзноўленыя будынкі семінарыі, інтэрната, трапезных, уладкаваныя святыя крыніцы, завершаныя рэстаўрацыйныя працы званіцы і найстарэйшага брацкага корпуса. Як бы ні было складана, ад клопату аб гэтым духоўным месцы не адмаўляліся. Сёння кіраўнік дзяржавы даручыў добраўпарадкаваць не толькі манастыр, але і самі Жыровічы.

Прэзідэнт ушанаваў памяць мітрапаліта Філарэта

Нямала сіл абнаўленню манастыра аддаў мітрапаліт Філарэт. Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выбраў жыровіцкі прыстанак для свайго апошняга спачынку. Прэзідэнт ушанаваў памяць уладыкі і пакінуў на яго магіле кошык з белымі ружамі - любімымі кветкамі мітрапаліта Філарэта. Ён узначальваў Беларускую праваслаўную царкву больш як 2 дзясяткі гадоў.

Сустрэча Прэзідэнта з духавенствам

У Жыровічах адбылася сустрэча Прэзідэнта з духавенствам. Беларусь прайшла няпросты перыяд у апошні год. Спробы зламаць краіну і бліцкрыг праваліліся. Імкнуліся падключыць храмы. Але праваслаўная царква справілася. Аднак самазаспакаення быць не павінна.

Падрабязнасці размовы ў Жыровічах глядзіце ў наступных выпусках навін.