А. Лукашэнка падзякаваў Сі Цзіньпіну за своечасовую падтрымку
"Сардэчна дзякую Вам за своечасовую падтрымку Беларусі ў барацьбе з каранавірусам. Атрыманыя з дружалюбнага Кітая вельмі запатрабаваныя медыцынскія прэпараты і сродкі абароны дазволяць нам больш эфектыўна перашкаджаць распаўсюджванню пандэміі. Нашы сумесныя намаганні па пераадоленні часовых цяжкасцей чарговы раз пацвердзілі моцнае сяброўства і асаблівы характар беларуска-кітайскага партнёрства, напоўнілі адносіны паміж дзвюма краінамі асаблівым даверам і салідарнасцю", - гаворыцца ў пасланні.Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на асабістую сустрэчу з Сі Цзіньпінам летам гэтага года на гасціннай зямлі Беларусі для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Прэзідэнт пажадаў старшыні КНР моцнага здароўя, поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а братэрскаму народу Кітая - міру, згоды і дабрабыту.













