А.Лукашэнка: першарадная задача - захаванне свабоды і незалежнасці

2 июля 2014

Асабістая сумленнасць і праца на сумленне - гэта і ёсць патрыятызм і падмурак моцнай эканомікі. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні на ўрачыстым сходзе да 70-ай гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дня Незалежнасці. Ён даў старт афіцыйным урачыстасцям. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што першарадная задача - захаванне свабоды і незалежнасці. Праявай гонару за краіну для кожнага беларуса павінны стаць вынікі ўласнай працы.


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ветэранаў са знамянальнымі датамі і падзякаваў за Перамогу. Урачыстую частку традыцыйна прадоўжыў канцэрт з удзелам майстроў мастацтваў Беларусі і Расіі. Гэта выступленне стала адным з самых маштабных за апошнія гады. Яно паслужыла яркай ілюстрацыяй таго, наколькі шматстайныя культуры брацкіх народаў і нацыянальныя традыцыі.