А.Лукашэнка: Наша сустрэча - вялікі крок да ўмацавання адносін

5 Кастрычніка 2019

Ад пытанняў вялікай палітыкі, эканамічных праектаў да тэм гуманітарнага супрацоўніцтва і нават спорту. Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны і правёў першыя перамовы ў Жытоміры са сваім калегам Уладзімірам Зяленскім.

Дыялог дзвюх краін атрымаўся шматфарматным. Беларусь і Украіна зацікаўлены ў пашырэнні экспарту, укараненні інавацыйных тэхналогій. Прэзідэнты абмеркавалі супрацоўніцтва ў нафтавай галіне, аднаўленне суднаходства па Дняпры і развіццё партовай гаспадаркі, ракетабудаванне і стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Беларусь гатовая ўважліва вывучаць прапановы Украіны па актывізацыі двухбаковага партнёрства, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Выступаючы на пленарным пасяджэнні II  Форуму рэгіёнаў, Прэзідэнт Беларусі выказаў перакананасць: першая сустрэча лідараў дзвюх краін і асабістае знаёмства стануць вялікім крокам да ўмацавання і развіцця даўніх адносін паміж дзяржавамі.

У прысутнасці прэзідэнтаў профільныя міністры і губернатары падпісалі пакет дакументаў: некалькі міжведамасных і 10 рэгіянальных. Сустрэча двух лідараў у Жытоміры мела шырокі рэзананс як сярод журналістаў, так і сярод простых украінцаў.

II Форум у Жытоміры адбыўся і ўжо даказаў сваю выніковасць. Падпісаны міждзяржаўныя пагадненні і канкрэтныя пагадненні паміж абласцямі. Экспертная супольнасць яшчэ некалькі дзён будзе падводзіць вынікі, прычым не толькі эканамічныя.

Слова, якое не раз гучала на II Форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны: абавязковасць - высокая планка для краін. А асабістыя дамоўленасці палітыкаў  павінны стаць гарантыяй выканальнасці.