А. Лукашэнка: Пераход да 100-працэнтнай аплаты камунальных паслуг неабходны

8 октября 2016

Са з'яўленнем цяпла ў кватэрах адно з найважнейшых пытанняў, якое хвалюе, бадай, кожнага беларуса, - гэта сума ў жыроўках.

Пераход да 100-працэнтнай аплаты камунальных паслуг неабходны - гэта адзначыў напярэдадні Кіраўнік дзяржавы падчас звароту да парламента. Але працэс павінен быць паступовым, і ў людзей павінна быць матэрыяльная магчымасць уносіць плату за камунальныя паслугі ў поўным аб'ёме.

Нагадаю, што з 1 кастрычніка ў Беларусі пачалі працаваць сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый на аплату камунальных паслуг.