А. Лукашэнка: Ад вырашэння вострых пытанняў залежыць узровень даверу народа да ўлады

4 декабря 2019
Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з актывам Мінскай вобласці і пазначыў асноўныя кірункі развіцця рэгіёна. Гэта лідарства ў сацыяльна-эканамічным развіцці, рост зарплат ва ўвязцы з прадукцыйнасцю працы і вырашэнне пытання вынасу з Мінска буйных прамысловых прадпрыемстваў.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ад вырашэння вострых пытанняў залежыць не проста якасць жыцця людзей, але і ўзровень даверу народа да ўлады.

Кожны зварот - паказчык абыякавасці мясцовай улады

Галоўным патрабаваннем да вырашэння пастаўленых задач застаецца дысцыпліна ў выкананні даручэнняў: больш за ўсё яна кульгае ў сельскай гаспадарцы. Асаблівую ўвагу, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, неабходна звярнуць на працу са зваротамі грамадзян. Гэтае пытанне Адміністрацыя Прэзідэнта трымае на асаблівым кантролі.