А. Лукашэнка: Алімпіяда даўно выйшла за рамкі асабістых спартыўных дасягненняў

13 июля 2016

Алімпіяда даўно выйшла за рамкі асабістых спартыўных дасягненняў, гэта вялікая палітыка і вялікі гонар для краіны - заявіў Кіраўнік дзяржавы, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстых праводзінах беларускай спартыўнай дэлегацыі ў Рыа-дэ-Жанейра. Высокія вынікі - гэта пазітыўны імідж Беларусі і паказчык паспяховага развіцця. Дарэчы, спартсменам не ставілі медальных планаў. Але краіна мае права чакаць ад кожнага поўнай канцэнтрацыі і самааддачы, адзначыў Прэзідэнт.

За вялікі ўклад у развіццё спорту і паспяховае выступленне на Гульнях у Лондане ордэн Пашаны з рук Прэзідэнта атрымаў алімпійскі чэмпіён Максім Мірны. Удзельніцы Гульняў у Рыа гімнасткі Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна перадалі Кіраўніку дзяржавы памятны сувенір - значкі-піктаграмы відаў спорту, у якіх беларусы заваявалі ліцэнзіі.