А. Лукашэнка аб выступленні беларускіх паралімпійцаў у Пхёнчхане: "Гэтыя людзі ствараюць цуды"

16 марта 2018

Неймавернай мужнасці, сіле характару і волі нашых паралімпійцаў сёння было прысвечана і нямала добрых слоў Кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падзяліўся ўражаннямі ад паспяховых выступленняў нашых спартсменаў у Пхёнчхане. І прызнаўся, што пільна сочыць за трансляцыямі, а калі няма магчымасці, глядзіць у запісы. Аляксандр Лукашэнка ўражаны напружанай барацьбой на Паралімпіядзе і задаволены выступленнем беларусаў.

Нагадаю, заўтра нашы спартсмены працягнуць барацьбу за медалі - паралімпійцы выступяць у лыжных гонках.