А. Лукашэнка: Неэфектыўныя сельгаспрадпрыемствы будуць прыватызаваныя

14 июля 2014

Неэфектыўныя сельгаспрадпрыемствы будуць прыватызаваныя ў выпадку, калі за паўгода не выйдуць на бясстратную працу. Наконт гэтага сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы прыняў з дакладам удзельнікаў рабочай групы фінансавага забеспячэння прапаноў па ўдасканаленні дзяржаўнай аграрнай палітыкі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, за апошняе дзесяцігоддзе дзяржава ўклала немалыя сродкі ў АПК. Аднак пра паўсюдную аддачу часта гаварыць не прыходзіцца. Прэзідэнт лічыць, што сельская гаспадарка можа не толькі працаваць самастойна, але і зарабляць.



Стан эканомікі аграрнай галіны і дынаміка яе развіцця не раз былі прадметам абмеркавання на вышэйшым узроўні. На нарадзе ў чэрвені Аляксандр Лукашэнка даручыў міністэрствам фінансаў і эканомікі даць фінансавае абгрунтаванне чатырох праектаў указаў. Нагадаем, іх падрыхтавала спецыяльна створаная камісія пад кіраўніцтвам прэм'ер-міністра краіны.


Нарматыўна-прававыя акты павінны ліквідаваць праблемы ў сельскай гаспадарцы. Сёння Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўнае пытанне заключаецца не ў тым, у што гэта абыдзецца, а ці вытрымае дзяржава такую нагрузку з пункту погляду фінансаў.