А.Лукашэнка: На зямлі павінен быць ідэальны парадак

21 мая 2015

Такое даручэнне сёння даў Кіраўнік дзяржавы ўраду на нарадзе па пытаннях рацыянальнага выкарыстання зямельных рэсурсаў. Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў праект указу, які павінен удасканаліць заканадаўчую базу. Так, забараняецца будаваць жылыя дамы, склады і прадпрыемствы на ўрадлівых землях. Грамадзянам, якія атрымлівалі зямельныя ўчасткі па льготнай цане або бясплатна і не маглі прадаць іх на працягу 8 гадоў пасля заканчэннябудаўніцтва, зараз дазволяць продаж нерухомасці. Але для гэтага павінны быць важкія прычыны, напрыклад, страта карміцеля або інваліднасць I або II групы. Таксама прапаноўваюць скараціць тэрміны рэгістрацыі зямельных участкаў і знізіць памер платы для тых, хто займаецца сельскай і лясной гаспадаркай.

Таксама Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад урада навесці парадак у дзеючых вёсках, а не будаваць новыя ў чыстымполі.

Сямён Шапіра, губернатар Мінскай вобласці Беларусі: "Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі шмат нашыхграмадзян, індывідуальныя забудоўшчыкі і дачныя кааператывы, просяць новыя ўчасткі земляў. Але там неабходнарабіць усю новую інфраструктуру. Праводзіць дарогі, электрычнасць, ваду. У той жа час у вёсках ёсць шматпустуючых участкаў. І мы сёння ў Мінскай вобласці прынялі рашэнне на працягу года прадаць 15 тысяч участкаў, якія пустуюць".

Перад водпускамі Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне прывесці ў парадак усе зоны адпачынку. У першую чаргу гаворка ішла пра Заслаўскаевадасховішча. У цэлым усе прапановы ўрада Прэзідэнт падтрымаў. Указ адпраўлены на дапрацоўку. Праз месяц канчатковы дакумент пададуць Кіраўніку дзяржавы.