А.Лукашэнка: На ўліку кожнае зярнятка

2 августа 2017

У свеце попыт на харчаванне, цэны толькі растуць. Сельская гаспадарка - сфера, дзе можна і трэба зарабляць. Надвор'е, кармы, развіццё жывёлагадоўлі - усё гэта ў Беларусі ёсць. Не хапае часам толькі адказнасці і гаспадарлівасці.

Летні дзень год корміць, а летняя рабочая змена - галоўны артыкул даходу аграрыяў. Гэта магчымасць за некалькі тыдняў прыстойна зарабіць, але пры ўмове, што гэтая вялікая праца будзе і аплачана годна.

Зараз перад аграрыямі стаіць задача дабіцца ўраджайнасці збожжавых у 45 цэнтнераў з гектара. Тады і сеяць можна будзе на чвэрць менш. А пакуль важна мінімізаваць страты ўраджаю. На ўліку кожнае зярнятка, звяртае ўвагу Прэзідэнт.

З дробязяў складваецца глабальнае - харчовая бяспека краіны. У Беларусі яе забяспечваюць поўнасцю, хоць у свеце гэта ўдаецца далёка не ўсім.

Агульны каравай - агульная справа, і тут як на кухні ў рэцэптуры важныя ўсе інгрэдыенты. Якім ён будзе на смак - залежыць ад унёску кожнага.