А. Лукашэнка: На першы план выходзіць эканоміка

20 сентября 2016

Па словах Кіраўніка дзяржавы, сёння на першы план выходзіць эканоміка. Вынікі гандлю Беларусі з Расіяй за мінулы год не радуюць. Плюс да ўсяго ўзнікаюць дадатковыя праблемныя пытанні, якія ўплываюць на двухбаковае ўзаемадзеянне.

Зараз Пастаянны камітэт рыхтуе правядзенне пасяджэння Саюзнага Саўміна. Напрыканцы гэтага года (або ў пачатку наступнага) плануецца і Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы (перамовы на ўзроўні прэзідэнтаў Беларусі і Расіі). Спецыялісты зараз прапрацоўваюць парадак дня гэтай сустрэчы.