А. Лукашэнка: Малдова можа і надалей разлічваць на нашу краіну як на надзейнага і адкрытага партнёра

6 июня 2017

З гэтай заявы Прэзідэнта пачалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам гэтай краіны. Павел Філіп прыбыў у Мінск з двухдзённым візітам. Ён узначальвае ўрад з 2016. Па выніках мінулага года тавараабарот паміж краінамі наблізіўся да чвэрці мільярда долараў. Мінск і Кішынёў зацікаўленыя развіваць прамысловую кааперацыю і гандаль. Беларусь ніколі не закрывала свой рынак для малдаўскіх тавараў. Такую пазіцыю ацаніў афіцыйны Кішынёў.

Менавіта з Беларуссю ў Малдове звязана абнаўленне прамысловасці і сферы грамадскага транспарту. На тэрыторыі краіны дзейнічае зборка тралейбусаў, у тым ліку і бесправадных, трактароў. Распрацоўваецца магчымасць наладзіць зборку аўтобусаў. Аляксандр Лукашэнка лічыць магчымым пашыраць стварэнне сумесных вытворчасцяў. Гаворка ідзе, напрыклад, пра выпуск дзіцячага харчавання або сокаў. Гэтыя тэмы і шматлікія іншыя магчымасці для супрацоўніцтва будуць абмяркоўваць на перамовах урадавай дэлегацыі.