Выкарыстанне лесу ў Беларусі да 2015 года павінна адпавядаць узроўню перадавых краін. Такую задачу паставіў сёння Кіраўнік дзяржавы, наведваючы Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр. У Беларусі лясы займаюць 40% тэрыторыі, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта здабытак нашай краіны, да якога трэба ставіцца беражліва і з розумам. На жаль, з-за цяжкадаступнасці некаторых участкаў лес перарастае і становіцца не прыдатны для перапрацоўкі. Каб не было страт, трэба выкарыстоўваць вопыт вядзення лясной гаспадаркі іншых краін. Зрабіць гэта неабходна ўжо з наступнага года, а прыкладам можа паслужыць Фінляндыя.
Таксама Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як выкарыстоўваюць лесасыравінныя рэсурсы і даручыў з 1 студзеня 2016 года забараніць вываз круглай драўніны на экспарт. Летась прыбытак ад продажаў склаў амаль 140 мільёнаў долараў. Аднак, паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, больш выгадна перапрацоўваць сыравіну ў сябе, а за мяжу прадаваць гатовую прадукцыю.
Прэзідэнту паказалі ўвесь цыкл вырошчвання элітных сартоў раслін ад унікальнай лабараторыі па кланіраванні да інкубатара для яліны, піхты і хвоі. Кіраўнік дзяржавы наведаў цэх па перапрацоўцы шышак - штогадовы аб'ём 150 тон. Таксама агледзеў сучасную айчынную тэхніку па нарыхтоўцы і перапрацоўцы лесу маркі Амкадор.














