Пастаноўку прадставіць абноўленая трупа, у якой шмат маладых артыстаў, што прыйшлі па выніках кастынгу. 2020-ы быў няпростым, у тым ліку - і для тэатра, зараз ён аднаўляецца і зноў гатовы да новых культурных перамог. Пасля рэпетыцыі Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з калектывам тэатра.
А. Лукашэнка: Нацыяналізм - гэта не балбатня на мове
Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Нацыяналізм і патрыятызм - гэта не проста выкарыстанне беларускай мовы, а імкненне зрабіць нешта, што застанецца ў народнай памяці".Аб чым артысты Купалаўскага гаварылі з Прэзідэнтам
Абмеркавалі пытанні будаўніцтва жылля, падбору кадраў для тэатра, пошуку рэжысёраў, фінансавання працы Купалаўскага. З наступнага года прапаноўваецца дзяржпадтрымку аказваць на такую ж суму, колькі заробіць тэатр! Такую схему могуць увесці ва ўсіх дзяржаўных тэатрах краіны. Артысты падзяліліся з кіраўніком дзяржавы сваімі перажываннямі наконт далейшага лёсу тэатра, а таксама эмацыйна выказаліся па шматлікіх хвалюючых іх тэмах.Вольга Няфёдава, актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы: "Зараз у калектыве працуюць надзейныя, адданыя сваёй справе людзі. Усе ўстойлівыя, усе трымаюцца, не прадаюць, не здаюць, таму што ў іх ёсць перакананні, ёсць душа, ёсць самае галоўнае - радзіма і тое, што мы дорым сваю душу ў імя самага галоўнага".













