А. Лукашэнка: "Выбарчае заканадаўства Беларусі адпавядае міжнародным прынцыпам"

24 мая 2016

Выбарчае заканадаўства Беларусі адпавядае міжнародным прынцыпам. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай падрыхтоўцы і правядзенню выбараў у парламент.

Ужо гэтай восенню будзе сфарміраваны новы склад Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Да афіцыйнага старту электаральнай кампаніі засталося зусім крыху. Паводле заканадаўства дата выбараў павінна быць аб'яўленая не пазней за 10 чэрвеня. Праца па падрыхтоўцы і правядзенні выбарчай кампаніі рэгулярна абмяркоўваецца на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы. Сёння на нарадзе ў Палацы Незалежнасці гаворка ішла пра ўжо распачатыя меры, пра выкананне даручэнняў ва ўдасканаленні выбарчага працэсу і пра гатовасць арганізатараў важнай грамадска-палітычнай падзеі.

Патрабаванне Прэзідэнта - каб выбарчая кампанія прайшла арганізавана і спакойна. Пры гэтым прэтэндэнты на месцы ў беларускім парламенце павінны прытрымлівацца прынцыпаў незалежнасці дзяржавы і забеспячэння дабрабыту народа. Аляксандр Лукашэнка даручыў скласці шэраг крытэрыяў, пры адпаведнасці якім дзяржава будзе падтрымліваць кандыдатаў незалежна ад іх палітычных пераваг. Чакаецца, што будзе выпрацавана каля дзясятка такіх прынцыпаў.

Прэзідэнт таксама выказаў свой пункт погляду наконт асвятлення журналістамі выбарчай кампаніі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў СМІ павінна быць больш інфармацыі пра тое, што зроблена ў Беларусі для выканання міжнародных рэкамендацый і для ўкаранення прынятых у свеце дэмакратычных стандартаў выбараў. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя