А. Лукашэнка і У. Пуцін правялі тэлефонную размову пасля перамоў у Сочы

23 февраля 2021

У развіццё перамоў, якія прайшлі напярэдадні ў Сочы, адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Сярод галоўных тэм, якія абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сёння, - функцыянаванне падатковай сістэмы, пытанні кааперацыі ў ВПК, узмацненне сумесных абаронных сістэм. Таксама размова ішла аб рабоце СМІ ў сучасных умовах. Выраўноўванне ўмоў жыцця людзей і суб'ектаў гаспадарання ў Саюзнай дзяржаве - вось галоўная мэта ўсёй вялікай работы.