А. Лукашэнка: Галоўны паказчык дасягненняў суверэннай Беларусі - клопат пра людзей

2 июля 2016

Галоўны паказчык дасягненняў суверэннай Беларусі - клопат пра людзей. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі. Галоўнымі гасцямі сталі сведкі далёкіх падзей - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, а таксама лепшыя прадстаўнікі працоўных калектываў, педагогі, медыцынскія працаўнікі, вайскоўцы, маладое пакаленне. Беларуская мадэль развіцця даказала сваю эфектыўнасць. Прэзідэнт падкрэсліў, што галоўнае апірышча маладой беларускай дзяржавы - гэта згуртаванасць яе грамадзян і іх стваральная праца. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, у наступныя гады неабходна засяродзіцца на прыярытэтных кірунках: прыцягненні інвестыцый для інавацыйнага развіцця, забеспячэнні працоўнай занятасці, павелічэнні і дыверсіфікацыі экспарту, паскарэнні і пашырэнні інфарматызацыі.

Святочным акордам стаў і канцэрт з удзелам беларускіх і расійскіх выканаўцаў. У выступлення новы фармат: тэматычныя сцэны паказваюць гледачам і Беларусь гістарычную, і Беларусь сучасную.