А.Лукашэнка: Давер людзей да ўлады і ўнутрыпалітычная сітуацыя ляжаць у аснове стабільнасці ў дзяржаве

20 августа 2019

Давер людзей да ўлады і ўнутрыпалітычная сітуацыя ляжаць у аснове стабільнасці ў дзяржаве.

Пра гэта заявіў Прэзідэнт сёння на нарадзе па пытанні якасці працы праваахоўных органаў. Аляксандр Лукашэнка акрэсліў ключавыя праблемы гэтай сферы. Абараніць правы і жыццё чалавека - галоўная задача сістэмы ў цэлым. А ад таго, наколькі зладжана функцыянуе ўвесь механізм, залежыць давер людзей. Прэзідэнт робіць акцэнт на няўхільнасці пакарання за злачынства, але таксама звяртае ўвагу на праблемы,  а яны часта выяўляюцца менавіта пасля зваротаў грамадзян. Беларусы ў праве разлічваць на вынік, бо для якаснай працы праваахоўнікаў створаны ўсе ўмовы.

На фоне сітуацыі ў геаграфічных суседзяў беларускае грамадства бачыць вынікі якасці працы сваіх праваахоўнікаў і ўлады ў цэлым. Эпоха высокіх тэхналогій і, як вынік, якаснага доступу да любой інфармацыі  дазваляе даць цвярозую ацэнку. 

Па выніках нарады дзяржсакратар Савета бяспекі краіны падзяліўся падрабязнасцямі з журналістамі. Ад дзеянняў праваахоўнікаў не павінен пацярпець ні адзін невінаваты чалавек. Будуць змяняцца падыходы, стыль і павышацца якасць працы. Асаблівая ўвага крытэрыям ацэнкі - нельга даць падставы працаваць дзеля прыліку, арыентуючыся на выкананне статыстычных паказчыкаў.

Нагадаем, Кіраўнік дзяржавы анансаваў нараду з праваахоўным блокам краіны роўна тыдзень таму падчас даклада кіраўніка Следчага камітэта. Падставай сталі вынікі расследавання шэрагу крымінальных спраў.