А.Лукашэнка: Бюджэт Беларусі служыць мэтам сацыяльнай палітыкі

4 мая 2018

Бюджэт Беларусі служыць мэтам сацыяльнай палітыкі. Такая прынцыповая пазіцыя Кіраўніка дзяржавы ўчора задавала тон нарадзе па рашэнні актуальных пытанняў эканомікі краіны.

Асноўныя задачы гэтай сферы былі названыя ў штогадовым Пасланні да народа і парламента ў канцы красавіка. Зараз на парадку дня - каардынацыя, зыходзячы з рэальных знешніх умоў. Растуць сусветныя цэны на нафту і яе вытворныя, даражэй за звычайнае на рынках каціруецца калій. Гэтыя фактары дазваляюць разлічваць на дадатковыя прыбыткі ў бюджэт. І зараз галоўнае - атрымаць максімальную выгаду з такіх акалічнасцяў, а таксама вызначыцца, дзе дзяржаўная падтрымка больш патрэбная. З аднаго боку, гэта магчымасць падцягнуць рэальны сектар эканомікі, з іншага - ёсць запыты фінансістаў на скарачэнне дзяржаўнага доўгу.

На нарадзе размова ішла і пра тое, як будуць расці прыбыткі насельніцтва, дзе ёсць рэзервы эфектыўнасці бюджэтнай сістэмы і сацыяльных стандартаў, а таксама ці досыць прапануемых мер для скарачэння дзярждоўгу. Варыянты развіцця прапанаваў урад: гаварылі, у прыватнасці, пра тое, каб вырашаць задачу росту сярэдняй зарплаты з упорам на адсталыя прадпрыемствы. Планка на тысячу рублёў па-ранейшаму ў сіле.