А. Лукашэнка: Беларуская эканоміка адна з самых адкрытых у свеце

13 декабря 2016

Беларуская эканоміка адна з самых  адкрытых у свеце.   Гэта  Прэзідэнт   Аляксандр Лукашэнка  заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных краін.

У Палац Незалежнасці сёння прыбылі прадстаўнікі 11-ці дзяржаў. Гэта  прадстаўнікі ЕС, Азіі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, а таксама пасланец  Ватыкана – Апостальскі Нунцый у Беларусі.  Аляксандр  Лукашэнка выказаў перакананне, што дыпламаты зоймуць  актыўную пазіцыю па пашырэнні практычных сувязяў паміж краінамі, і адзначыў, што Мінск  адкрыты  да цесных кантактаў, а таксама гатовы рэалізоўваць узаемавыгадныя праекты.

Менавіта першая аўдыенцыя ў Аляксандра  Лукашэнкі афіцыйна дае старт дыпламатычнай місіі. Пасля кароткага цырыманіялу ад Кіраўніка  беларускай дзяржавы паслы  даведваюцца і першыя дэталі сваёй місіі. Гэта свайго роду экскурс, як далей будуць наладжвацца адносіны паміж краінамі. Аляксандр  Лукашэнка падкрэсліў: Беларусь бачыць перспектывы пашырэння супрацоўніцтва як з краінамі Еўрасаюза, далёкай дугі, так і Афрыканскім кантынентам. У прыярытэце нязменна застаецца  шматпалярная і міралюбная палітыка. Падрабязнасці сустрэчы ў Прэзілдэнта ў нашых наступных выпусках.