А.Лукашэнка: Беларусь разлічвае на новыя буйныя праекты з удзелам кітайскай карпарацыі CITIC Group

21 июля 2016

Беларусь разлічвае на новыя буйныя праекты з удзелам кітайскай карпарацыі CITIC Group

Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніком карпарацыі Ван Цзюнам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў нашай краіне ўжо многае зроблена з удзелам CITIC Group. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў абмеркаваць і пэўныя пытанні, якія, магчыма, існуюць у бакоў у рэалізацыі сумесных ініцыятыў. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, менавіта такія партнёры і ствараюць эканоміку, падмурак двухбаковых адносін і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

Беларуска-кітайскія праекты павінны ў выніку даваць прадукты з высокай дададзенай вартасцю. Гэта на сустрэчы асабліва падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. CITIC Group разглядае Мінск як своеасаблівы плацдарм для будучага развіцця свайго бізнесу ў Еўропе.