А. Лукашэнка: Беларусь магла б адыграць большую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ў Дзябальцаве

18 Лютага 2015

Беларусь магла б адыграць большую ролю ва ўрэгуляванні канфлікту ў Дзябальцаве. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з кіраўніком Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Сума Чакрабарці выказаў словы ўдзячнасці Кіраўніку беларускай дзяржавы і Беларусі за важную ролю пасрэдніка, якую краіна адыгрывае ў працэсе ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.

З кіраўніком фінансавай арганізацыі Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў і новую стратэгію ўзаемадзеяння. Перспектыўнымі нішамі супрацоўніцтва могуць стаць праекты ў сферы ЖКГ, мадэрнізацыя транспартнай сістэмы. Яшчэ адзін кірунак - аграбізнес.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця амаль чвэрць стагоддзя падтрымлівае трансфармацыю эканомік у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Да гэтай фінансавай арганізацыі Беларусь далучылася ў 1992 годзе. За час сваёй дзейнасці ў Беларусі банк удзельнічаў у рэалізацыі 70 праектаў. Сумарны аб'ём інвестыцый перавысіў 1,6 мільярда еўра. Падрабязнасці сустрэчы ў нашых наступных выпусках.