А.Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з Грузіяй ва ўсіх сферах, прыўносячы ў адносіны самыя добрыя эмоцыі

1 марта 2017

Беларусь гатова супрацоўнічаць з Грузіяй ва ўсіх сферах, прыўносячы ў адносіны самыя добрыя эмоцыі.

Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перамовах з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі ў фармаце адзін на адзін. Зараз сустрэча яшчэ працягваецца ў Каміннай зале Палаца Незалежнасці. Гадзіну таму Георгій Маргвелашвілі прыбыў у Палац. У атрыюме яго асабіста сустрэў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Два лідары цёпла павіталі адзін аднаго. Моцныя поціскі рукі, усмешкі пры сустрэчы - гэта заўсёды добры знак для абедзвюх дэлегацый.

Па дарозе ў Камінную залу два лідары спыніліся ля стэнда са слуцкім поясам. Аляксандр Лукашэнка распавёў калегу аб гісторыі гэтага нацыянальнага набытку. Гутарку аб будучыні адносін дзвюх краін палітыкі прадоўжылі ў фармаце тэт-а-тэт.

"Грузія заўсёды можа разлічваць на Беларусь", - гэта словы Аляксандра Лукашэнкі на сустрэчы ў вузкім складзе. Сёння аб супрацоўніцтве Мінска і Тбілісі можна гаварыць толькі з аптымізмам. У палітыцы праблем няма, а тавараабарот паміж краінамі за апошні год вырас на 60% - наблізіўся да сотні мільёнаў долараў. Беларускі экспарт разнастаілі 125 новых пазіцый.

Папярэднічаў афіцыйным перамовам урачысты цырыманіял у атрыюме Палаца Незалежнасці. Георгія Маргвелашвілі Аляксандр Лукашэнка сустракаў асабіста. Лідараў звязваюць сяброўскія адносіны. З 2015-га - года першага візіту беларускага лідара ў Грузію - закладваліся іх асновы. Пад стаць і адносіны паміж краінамі. Сустрэча лідараў праходзіла па ўсіх канонах урачыстага цырыманіялу: рота ганаровай варты, чырвоная дарожка і гімны дзвюх краін.

На сёння запланаваныя два раўнды перамоў. Спачатку ў вузкім фармаце, пазней да кіраўнікоў дзяржаў далучацца міністры. Па выніках афіцыйных перамоў Аляксандра Лукашэнкі і Георгія Маргвелашвілі ў Палацы Незалежнасці будзе падпісаны пакет дакументаў. Пасля чаго два прэзідэнты падзеляцца з прэсай ключавымі дамоўленасцямі.