А.Лукашэнка: Беларусь гатовая разглядаць любыя новыя ідэі і праекты з боку замежных партнёраў

26 января 2016

Беларусь гатовая разглядаць любыя новыя ідэі і праекты з боку замежных партнёраў. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў зацікаўленасць нашай краіны ў пашырэнні замежных гандлёва-эканамічных сувязяў. Выконваць свае дыпламатычныя абавязкі ў Беларусі пачынаюць прадстаўнікі дзесяці дзяржаў. Звяртаючыся да паслоў, Прэзідэнт адзначыў, што для плённага выканання іх дыпмісіі будуць створаныя самыя спрыяльныя ўмовы. Таксама Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатовая працаваць з ЕС і ЗША па захаванні стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што сёлетні год у нашай краіне аб'яўлены Годам культуры. Гэтая сфера на працягу 12-ці месяцаў будзе насычаная разнастайнымі мерапрыемствамі. Прэзідэнт выказаў надзею, што дыпламаты знойдуць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з Беларуссю, яе прыродай, кліматам, культурнай спадчынай і гісторыяй.