Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў Славеніі Карлам Эр'явецам. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў нас з рэспублікамі былой Югаславіі заўсёды былі добрыя адносіны. Беларусь гатовая пашыраць супрацоўніцтва са Славеніяй на ўзаемавыгадных умовах. Пры гэтым неабходна стварыць некалькі буйных сумесных праектаў.
Тавараабарот паміж Беларуссю і Славеніяй трымаецца на ўзроўні каля сотні мільёнаў долараў. У сілу розных прычын летась дынаміка двухбаковага гандлю некалькі знізілася. У нашай краіне актыўна працуе шэраг славенскіх кампаній. Перспектыўнымі сферамі для пашырэння супрацоўніцтва з'яўляюцца фармацэўтыка, энергетыка, будаўніцтва, машынабудаванне і сельская гаспадарка.
Карл Эр'явец, намеснік прэм'ер-міністра - міністр замежных спраў Славеніі:
"Для мяне вялікі гонар сустрэцца сёння з вамі. Славенія і Беларусь традыцыйна падтрымліваюць добрыя дружалюбныя адносіны. І Беларусь у асобе Славеніі заўсёды мае свайго прыхільніка і краіну, якая вас падтрымлівае".
І сёння намеснік прэм'ер-міністра Славеніі наведаў сакральнае для кожнага беларуса месца. Карл Эр'явец усклаў вянок да манумента Перамогі ў цэнтры сталіцы.













