А. Лукашэнка: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце павінна стаць галоўнай ВНУ

18 октября 2019

Роля Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце ў фарміраванні дзяржапарату, павышэнне якасці падрыхтоўкі ў тандэме з ПВТ і новы закон аб дзяржслужбе.

Гэтыя тэзісы прагучалі сёння падчас вялікага дыялогу Кіраўніка дзяржавы са слухачамі, студэнтамі і прафесарска-выкладчыцкім складам Акадэміі кіравання. Гэты год юбілейны для многіх дзяржорганаў краіны, за чвэрцьвекавую гісторыю створана ўстойлівая мадэль кіравання. Сярод  яе арыенціраў тры кіты: суверэнітэт, дабрабыт беларусаў і справядлівае стаўленне да людзей. Таму гэтая сустрэча - нагода не толькі падвесці вынікі, але і паставіць новыя задачы перад айчыннай сістэмай дзяржкіравання. А ёй востра неабходныя кіраўнікі новай фармацыі з веданнем замежных моў, антыкрызісным кіраваннем, людзі, якія імкнуцца атрымаць высокі вынік

У Беларусі распрацуюць новы закон аб дзяржслужбе. Такую задачу паставіў Прэзідэнт. Цікавы факт: гэтую  работу  даручылі групе навукоўцаў і экспертаў, якія ў большасці не з'яўляюцца дзяржслужачымі - такі свежы погляд з боку. Трэба правесці значнае абнаўленне і ў частцы патрабаванняў службовай дысцыпліны, комплексу матэрыяльных і сацгарантый, якія кампенсуюць абмежаванні, што ўскладаюцца на дзяржслужачых.  Браць за ўзор замежныя мадэлі не збіраюцца, у прыярытэце рэаліі дзяржаўнай палітыкі.