7 кастрычніка ў Беларусі адбудзецца сумеснае пасяджэнне парламентаў 5 і 6 склікання з удзелам Прэзідэнта

19 сентября 2016

Сёння падрыхтоўку мерапрыемства Кіраўнік дзяржавы абмеркаваў са Старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам. Плануецца, што ўдзел у гэтай сустрэчы таксама прымуць сенатары ранейшага і новага складу Савета Рэспублікі. У панядзелак, 3 кастрычніка, адкрыецца 10-я сесія парламента, на парадку дня - каля 20 пытанняў. Галоўны дакумент - праект бюджэту на наступны год. Прыярытэты - умераныя выдаткі і сацыяльная накіраванасць. Фінансаванне зрэзана па асобных артыкулах, сярод якіх жыллёвае будаўніцтва і сельская гаспадарка. Бюджэт плануюць з прафіцытам у паўтара мільярда рублёў. Грошы пойдуць на пагашэнне дзярждоўгу. Зарабіць разлічваюць з экспартных пошлін на нафтапрадукты.

Як у першым, так і другім чытанні бюджэт-2017 разгледзяць дэпутаты цяперашняга складу. А новаабраныя парламентарыі афіцыйна пачнуць выконваць свае абавязкі 11 кастрычніка. Тады ж адбудзецца першае пасяджэнне 6-га складу парламента.