2 гады спатрэбіцца барысаўскім збройнікам, каб стварыць айчынны зенітна-ракетны комплекс сярэдняй далёкасці. Гэта не аналаг, а дапаўненне да мадэрнізаваных дывізіёнаў С-300 і перспектыўны экспартны прадукт. Акрамя таго ВПК Беларусі гатовы замясціць украінскія кантракты на мільёны долараў для Расіі і Казахстана сваімі распрацоўкамі і прыняць у сябе спецыялістаў паўднёвай суседкі, калі яны акажуцца не запатрабаваныя на Радзіме. Такія першыя вынікі наведвання Кіраўніком дзяржавы горада збройнікаў - Барысава. У красавіку Прэзідэнт праінспектваў авіярамонтны завод у Баранавічах і паставіў задачу стварыць сумесна з калегамі з Расіі і Украіны новыя ўзоры самалёта і верталёта. Сёння пад прыцэлам увагі Прэзідэнта вытворцы высокадакладных ЗРК і бранятэхнікі. Менавіта гэта ўзбраенне зараз вырашае зыход усіх войнаў і канфліктаў у свеце, і менавіта яно гарантуе недатыкальнасць дзяржаўных граніц на зямлі і ў паветры.
Беларуская армія павінна быць абсталявана мабільнымі бронемашынамі і сучасным узбраеннем, каб адказваць характару сучаснай вайны. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў, наведваючы яшчэ адно барысаўскае прадпрыемства - 140-ы рамонтны завод. Тут Аляксандру Лукашэнка прадэманстравалі ўзоры шматмэтавых бронеаўтамабіляў, прызначаных для разведкі, дэсанту, кіравання. Да 85% камплектуючых гэтых машын робяць у Беларусі. Менавіта мабільны кірунак ВПК Прэзідэнт лічыць найбольш перспектыўным.
У цэхах барысаўскага рамзавода Прэзідэнту паказалі апошнія айчынныя распрацоўкі: мадэрнізаваныя рухавікі, танкавыя прыцэлы, оптыку, сродкі сувязі. Пасля Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з працоўным калектывам. Кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні аб перасяленцах з Украіны, дарожным зборы і магчымым павышэнні пенсіённага ўзросту. Пра гэта глядзіце сёння ў Панараме.