2 гадзіны пра сучасны нерв беларуска-расійскіх адносін: інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі галоўнаму рэдактару “Рэха Масквы”

24 декабря 2019
2 гадзіны пра сучасны нерв беларуска-расійскіх адносін, бяспеку,  знешнюю палітыку і інфармацыйныя войны. І гэта далёка не ўсё, аб чым ішла размова ў вялікім эксклюзіўным інтэрв'ю Прэзідэнта Беларусі галоўнаму рэдактару "Рэха Масквы".

Запыт на растлумачэнне ўсіх дэталяў беларускай пазіцыі сфарміраваўся ў самім расійскім грамадстве,  Аляксей Венядзіктаў прызнаў наяўнасць такога інфармацыйнага голаду па самых актуальных пытаннях - ад нафты і газу да так званай  крамлёўскай праблемы 2024 года. Погляд афіцыйнага Мінска на гэтыя тэмы ў федэральных СМІ, на жаль, практычна не чутны. 

Прагучаў у інтэрв'ю і шчыры адказ на спробы працягнуць палітычную інтэграцыю ў дарожных картах збліжэння эканомік Беларусі і Расіі. Пазіцыя прынцыповая: суверэнітэт не разменная манета, а спробы бударажыць грамадства гучнымі загалоўкамі  ідуць на шкоду інтэграцыі.

Сярод зададзеных былі і пытанні, што датычацца ўнутранага парадку дня Беларусі. Напрыклад, адносіны да смяротнай кары і вулічных акцый, што прайшлі нядаўна ў Мінску, і як тыя, каму сёння да 20, бачаць сваю суверэнную дзяржаву і яе перспектывы на палітычнай карце Еўропы. Адным словам, інтэрв'ю выйшла вострым і месцамі нават празмерна шчырым. Гэта ацэнка  Аляксея Венядзіктава.

Гукавая версія інтэрв'ю з беларускім лідарам  выйшла на радыё "Рэха Масквы"  сёння днём і выклікала актыўнае абмеркаванне ў расійскім інтэрнэце. Усе падрабязнасці вечарам у “Панараме”.