Рашэннем Прэзідэнта 26 снежня на тэрыторыі Беларусі будуць прыспушчаны дзяржаўныя флагі

25 декабря 2016

Спачуванні кіраўніцтву Расіі, родным і блізкім загінуўшых выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 
"Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, пачуццё смутку і спачування ахапіла сёння нашу краіну -  паведамленне аб крушэнні самалёта Ту-154, які рухаўся з Сочы ў Сірыю, не пакінула абыякавым ніводнага беларуса. Гэта трагедыя - наш агульны боль, і Беларусь сёння смуткуе разам з Расіяй. У гэтую цяжкую хвіліну мы  побач, цалкам падзяляючы гэта страшнае гора.                  
Вялікую страту панесла і сусветная культура - сярод загінуўшых члены калектыву ўслаўленага Акадэмічнага ансамбля песні і танца Расійскай Арміі імя А.В.Аляксандрава, у тым ліку і яго мастацкі кіраўнік В.М.Халілаў. Гэта незаменная страта для расійскага, нашага агульнага, усяго сусветнага мастацтва.
Ад імя народа Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні Вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, усяму расійскаму народу, родным і блізкім загінуўшых".
     
Аляксандр Лукашэнка

Беларускі і расійскі народы настолькі блізкія, што любая бяда, якая здарылася ў адной з краін, успрымаецца як асабістая трагедыя ў другой. Разам з расійскім народам смуткуе і беларускі. І вось рашэнні, якія прыняў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка.

Рашэнне Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі:
1. 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне будуць прыспушчаныя дзяржаўныя флагі

2. Абмежаваныя правядзенне і трансляцыя забаўных мерапрыемстваў і праграм. Тэле- і радыёканалам рэкамендавана ўлічыць гэтыя акалічнасці пры фарміраванні эфіру.

Няма сумнення, што беларусы, у тым ліку і католікі, якія  святкуюць гэтымі днямі Раство, з разуменнем і падтрымкай паставяцца  да такога рашэння.