21 красавіка Прэзідэнт Беларусі звернецца са штогадовым Пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу

19 апреля 2017

ПУ пятніцу, 21 красавіка, Прэзідэнт Беларусі звернецца са штогадовым Пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу. Гэта чаканая падзея і канстытуцыйны абавязак Кіраўніка дзяржавы. У гэты дзень у Авальнай зале збіраецца ўся палітычная і дзелавая эліта. Прысутнічаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі. Запрашаюць вышэйшых службовых асоб, урад, топ-менеджараў дзяржорганаў і найбуйнейшых прадпрыемстваў, а таксама кіраўнікоў СМІ, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса. Прэзідэнт выказваецца па ключавых пытаннях жыцця ў Беларусі, аналізуе сітуацыю і вызначае важныя моманты стратэгіі развіцця краіны. 

Прамая трансляцыя з парламента ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё пачнецца ў 10 гадзін раніцы. Тэлеверсію звароту з Пасланнем да народа і Нацыянальнага сходу можна будзе ўбачыць увечары ў эфіры беларускіх тэлеканалаў.