20 гадоў з моманту першай прысягі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

20 июля 2014

Сёння спаўняецца 20 гадоў з моманту першай прысягі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу. Цырымонія інаўгурацыі прайшла 20 ліпеня 1994 года на першым пасяджэнні 15-й сесіі Вярхоўнага Савета. Аляксандр Лукашэнка ўрачыста прынёс клятву сваёй краіне, беларускаму народу. У сваёй прамове Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Прэзідэнт з'яўляецца гарантам правоў і свабод усіх грамадзян незалежна ад узросту, партыйнай і рэлігійнай прыналежнасці і нацыянальнасці.