13 чэрвеня ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы

12 июня 2018

Прэзідэнт сустрэўся з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

Сімвалічна, што зносіны прайшлі ў дзень нацыянальнага свята - Дня Расіі. З гэтай нагоды Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і расійскі народ. У Палацы Незалежнасці абмеркавалі падрыхтоўку і парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета, якое праз тыдзень пройдзе ў Мінску. Удзел у ім возьмуць лідары Беларусі і Расіі. Плануецца, што на зацвярджэнне прэзідэнтаў будзе прадстаўлена пагадненне аб прыярытэтных напрамках і далейшых задачах развіцця Саюзнай дзяржавы па 2022 год. Таксама бакі абмяркуюць шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

Рыгор Рапота, Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі: "Парадак дня пасяджэння сапраўды сфармуляваны і падрыхтаваны. Аднак існуюць пытанні, якія кіраўнікам дзяржаў, магчыма, спатрэбіцца абмеркаваць дадаткова падчас двухбаковых сустрэч або ў іншым фармаце".

Напярэдадні сустрэчы лідараў заўтра ў Маскве адбудзецца пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Прэм'еры дзвюх краін абмяркуюць пытанні, якія пасля будуць вынесены на парадак дня Вышэйшага Дзяржсавета. Гэта каля дзясятка тэм, сярод іх развіццё вытворчай кааперацыі, супрацоўніцтва ў сферы АПК і паставак харчавання. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя