Аб гэтым сёння заявіла кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына падчас інфармацыйнага семінара з членамі выбарчых камісій Мінска.
Лідзія Ярмошына, Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў:
"Тая інфармацыя, неафіцыйная, якая паступае ў Цэнтральную камісію ад членаў ініцыятыўных груп, сведчыць, што подпісы збіраць ім добра і камфортна, і лепшым паказчыкам гэтага з'яўляецца тое, што за выхадныя дні, падчас дзяжурства Цэнтральнай камісіі, не паступіла ніводнай скаргі. Калі няма скарг - гэта значыць тыя, хто працуе на выбарах, цалкам здаволеныя становішчам, такім чынам, ніякіх уціскаў, абмежаванняў іх магчымасці вылучацца і збіраць подпісы не існуе".
Нагадаем, кампанія па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты стартавала ў Беларусі 23 ліпеня, і прадоўжыцца да 21 жніўня. Усяго ж Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў ініцыятыўныя групы 8-мі прэтэндэнтаў. Для таго, каб яны сталі кандыдатамі, кожнаму неабходна сабраць не меней чым 100 тысяч подпісаў. Дарэчы, пікеты па іх зборы пачынаюць працаваць, як правіла, з 9 раніцы і размяшчаюцца ў найбольш ажыўленых месцах. Гэта пляцоўкі побач з буйнымі гандлёвымі цэнтрамі, рынкамі, прыпынкамі грамадскага транспарту.













