12 февраля 2016

Беларусь заклікае ўсе зацікаўленыя бакі і міжнародную супольнасць кансалідаваць намаганні па падтрымцы мінскага мірнага працэсу па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе і выкананні дасягнутых пагадненняў. Аб гэтым гаворыцца ў распаўсюджанай сёння заяве МЗС нашай краіны.

1. Рэспубліка Беларусь перакананая ў тым, што, нягледзячы на вядомыя складанасці і выклікі, звязаныя з практычнай рэалізацыяй усяго комплексу мінскіх дамоўленасцяў, альтэрнатывы ім, як і іх добрасумленнаму выкананню ўсімі бакамі, сёння не існуе.

2. У гэтай сувязі заклікаем усіх зацікаўленых, міжнародную супольнасць, дзяржавы - удзельнікі АБСЕ кансалідаваць намаганні па падтрымцы мінскага мірнага працэсу і выкананні дасягнутых пагадненняў.

3. Са свайго боку Рэспубліка Беларусь гатовая і надалей рабіць усё магчымае для аднаўлення міру і спакою на зямлі братэрскай нам Украіны, умацавання стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне АБСЕ ў цэлым.

Гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі