Заўтра ў Казахстане пройдзе міжурадавы савет ЕАЭС

4 февраля 2021
Беларусь і Кыргызстан гатовыя разам збіраць тэхніку, адкрываць сумесныя вытворчасці і нарошчваць гандаль сельгаспрадукцыі. Пра гэта было заяўлена сёння на сустрэчы прэм'ераў дзвюх краін. Перамовы прайшлі на палях міжурадавага савета Еўразійскага эканамічнага саюза. Сёлета кіраўнікі ўрадаў "пяцёркі" сустракаюцца ў Алматы. Ужо заўтра вялікая дыскусія пра будучыню інтэграцыі. А сёння  дзень двухбаковых сустрэч. У Казахстане працуе наша здымачная група. І ўсе падрабязнасці зараз даведаемся ў нашага карэспандэнта Святланы Лук'янюк (відэа).