Заўтра адбудуцца выбары дэпутатаў у Верхнюю палату Нацыянальнага сходу

6 ноября 2019
За новы склад Савета Рэспублікі прагаласуюць дэпутаты мясцовых Саветаў. Традыцыйна ад кожнай вобласці і Мінска выберуць па 8 чалавек. Яшчэ 8 сенатараў прызначыць Прэзідэнт. Усяго 64 чалавекі. Поўны спіс тых, хто ўвойдзе ў абноўлены Савет Рэспублікі, будзе агучаны 12 лістапада. Іх задача - прыняцце або адхіленне праектаў законаў, прынятых ніжняй палатай парламента, і дэталёвая прапрацоўка законапраектаў.

Што ж датычыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў, ужо сёння беларусы пачнуць атрымліваць па пошце лістоўкі з падрабязнай інфармацыяй аб дні выбараў і змогуць вывучыць біяграфію сушукальнікаў на мандат.


Тэгі:

#Выборы 2019