Заўтра плануецца падпісаць дакумент аб развядзенні сіл на трох участках канфлікту ў Данбасе

13 июля 2016

Такая дамоўленасць стала вынікам чарговага пасяджэння ў Мінску трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Сёння ў беларускай сталіцы сустрэліся і ўсе чатыры рабочыя групы.

Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "Удзельнікі рабочай групы па бяспецы прадоўжылі разгляд асноўных пытанняў аб прынцыпах развядзення сіл. Гэтая рабочая група яшчэ прадоўжыць сваю працу сёння ўвечар і, магчыма, заўтра. Яе кіраўнік спадзяецца падрыхтаваць для падпісання трохбаковай кантактнай групай дакумент па трох участках. Мы плануем падпісанне дакумента заўтра ў фармаце відэаканферэнцыі".

Пры гэтым спецпрадстаўнік АБСЕ са шкадаваннем адзначыў, што лік ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ў зоне канфлікту павялічваецца. І заклікаў бакі не дапускаць такога развіцця падзей у далейшым.