Заваяваць аўтарытэт у людзей - асноўная задача мясцовай улады

12 марта 2018

Пра палітыку рэгіянальнага фармату ўчора ў праграме "Галоўны эфір" распавяла кіраўнік палітычнага штаба Прэзідэнта Наталля Качанава. Зарплата, цэны і занятасць - тры складальнікі нармальнага развіцця любога горада або раёна. І ў кіраўнікоў на месцах зараз ёсць самыя шырокія паўнамоцтвы для працы ў гэтых кірунках. Галоўнае - не баяцца прымаць рашэнні і бачыць асноўныя праблемы свайго рэгіёна.

Нагадаем, тыдзень таму свае партфелі атрымалі амаль паўтара дзясятка новых кіраўнікоў мясцовых органаў кіравання.