У Мінску завяршыўся чарговы раўнд перамоў удзельнікаў кантактнай групы па мірным урэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. Дасягнута дамоўленасць аб развядзенні сіл у раёне Станіцы Луганскай. Таксама абмяркоўваліся пытанні прытрымлівання рэжыму цішыні, абмену палоннымі і пошуку прапаўшых без вестак. У сувязі з гібеллю дзяцей і падлеткаў у Горлаўцы Данецкай вобласці спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік заклікаў бакі канфлікту пачаць неадкладнае і поўнае гуманітарнае размініравання населеных пунктаў і пунктаў пропуску. Прынята сумесная заява аб недапушчальнасці невыбіральнай кладкі мін уздоўж лініі судакранання.
Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў кантактнай групе:
"Як вядома, 30 верасня пад Горлаўкай у выніку падрыву на міне загінулі трое дзяцей, адно дзіця было паранена. У той жа дзень яшчэ адзін падлетак атрымаў раненні з-за абстрэлу ў Стараміхайлаўцы. Відавочна, што ёсць неабходнасць прыняць тэрміновыя меры па гуманітарным размініраванні. Мы заклікаем бакі пачаць неадкладнае і поўнае гуманітарнае размініраванне населеных пунктаў і пунктаў пропуску".
Сённяшняе пасяджэнне стала апошнім для Леаніда Кучмы. Былы прэзідэнт Украіны завяршыў сваю працу ў якасці прадстаўніка Кіева на перамовах. Хто стане яго пераемнікам, пакуль не вядома. Наступнае пасяджэнне прызначана на 16 кастрычніка.













