Завяршыўся штогадовы семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі

19 июля 2019

Пытанні павышэння эфектыўнасці знешнеэканамічнай дзейнасці, нарошчвання і паляпшэння структуры экспарту тавараў і паслуг - такія прыярытэты работы беларускіх дыпмісій за мяжой. Штогадовы семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі завяршыўся. Падчас выніковай нарады сфармуляваныя задачы па падрыхтоўцы правядзення ў сталіцы буйных міжнародных палітычных і спартыўных форумаў: другой канферэнцыі "Мінскага дыялогу", міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню "Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў", а таксама лёгкаатлетычнага матча Еўропа - ЗША і чэмпіянату свету па хакеі 2021 года.